Юрэвіч Лявон, Літаратурны рух на эміграцыі | Камунікат.org

Літаратурны рух на эміграцыі
Юрэвіч Лявон

Агульнавядома, што беларуская культура (асабліва на выгнанні) найперш знаходзіла свой выраз, сваё адлюстраванне ў слове – слове чытаным, пісаным, друкаваным. Дзе б чалавек ні жыў – у сябе на Радзіме, ці на далёкай чужыне, апрача надзённага ён мае патрэбу выказаць свае думкі, свае пачуці, свае перажыванні. Кніга Лявона Юрэвіча “Літаратурны рух на эміграцыі” – яскравае таму пацверджанне. Выдадзеная ў 2004 годзе на 240-старонках, яна дае поўную карціну эміграцыйнай літаратуры. Кніга ўтрымлівае цікавыя матэрыялы, а таксама архіўныя дакументы, каштоўныя аўтографы і фотаздымкі, з якіх глядзяць на нас людзі, закінутыя лёсам на чужыну, але якія не зракліся сваёй беларускасці, сваёй мовы і культуры. Ньюёрскі даследчык Лявон Юрэвіч падрабязна інфармуе свайго чытача аб плынях, суполках і перыёдыцы, якія існавалі на чужыне і былі выразам душэўнай патрэбы беларусаў. Распавядае аб кнігах беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў. Болей...

Gawin Tadeusz, Zwycięstwa i porażki | Камунікат.org

Zwycięstwa i porażki
Odrodzenie polskości na Białorusi w latach 1987-2000
Gawin Tadeusz

Кніжка былога шматгадовага старшыні Зьвязу Палякаў Беларусі прысьвечаная станаўленьню і разьвіцьцю польскага грамадзка-культурніцкага руху ў найноўшай Беларусі. Гэта тэма выклікае жывую цікавасьць як у Беларусі, гэтак і ў Польшчы. Таму кніжка забясьпечаная двума уступамі польскіх аўтараў (Яна Новака Езяраньскага і Здзіслава Юліяна Вініцкага), а таксама пасьлямовай Станіслава Шушкевіча.Аўтар практычна па гадах (ад 1987 да 2003) падае гісторыю польскага руху ў Беларусі. Т. Гавін зазначае, што дзейнасьць Зьвязу Палякаў Беларусі ад самага пачатку адбывалася ў рамках беларускага заканадаўства. Нажаль, цяпер у Беларусі, як калісьці і ў СССР, дарогу ад закона да ягонай рэалізацыі ў многіх выпадках не удаецца адолець. Аўтар сьцвярджае: “Правы польская мяншыні ў Беларусі заўжды парушаліся ад 1939 году. Да 1989 году гэтак адбывалася з маўклівае згоды камуністычнага кіраўніцтва ПНР... Сёньня нашыя правы таксама парушаюцца, гэтым разам з маўклівае згоды нас, палякаў, што жывуць у Беларусі і якія ў сваёй большасьці пагадзіліся з прымусовай русіфікацыйнай палітыкай беларускіх прамаскоўскіх уладаў”.Т. Гавін упэўнены, што палякі Беларусі змогуць адстаяць свае інтарэсы толькі ў хаўрусе з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Болей...

Кузьняцоў Ігар, склад., Расстраляныя ў Мінску | Камунікат.org

Расстраляныя ў Мінску
Індэкс грамадзянаў, расстраляных у Мінску ў 1920–1950-я гг. у 2-х ч. Ч. 1
Кузьняцоў Ігар, склад.

Індэкс ёсць пайменным спісам ураджэнцаў Беларусі, якія былі рэпрэсаваныя ў 1920–1950-я гг. у Мінску. Прыведзеныя дадзеныя дапамогуць сваякам і блізкім рэпрэсаваных даведацца пра іх трагічны лёс і працягнуць свае пошукі ў адпаведных архівах Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Для масавага чытача. Болей...

Дранчук Валер, Гавязна і Гавязнянка | Камунікат.org

Гавязна і Гавязнянка
Хроніка красы і змагання (1964 - 2018)
Дранчук Валер

Радкі аўтара поўныя неспакою і шчырых пачуццяў да бацькаўшчыны-Айчыны, трывогі за яе сённяшні дзень і будучыню. У кнізе шмат дакументаў, якія пазначаюць напружаную хроніку часу і аўтарскага клопату-змагання: вярнуць забраную адвечную назву мястэчка, адрадзіць амаль сцёртую з улонкаў зямлі, асушаную і каналізаваную рэчку дзяцінства. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца культурнай і біялагічнай спадчынай роднага краю. Болей...

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі. | Камунікат.org

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі.
Канец XVIII - пачатак XX ст.

У навуковай літаратуры вольнае мулярства або масонства звычайна вызначаецца як этычны або рэлігійна-этычны рух, які канчаткова аформіўся напачатку XVIII ст. у Англіі. Паводле вольнамулярскай ідэалёгіі мэтаю дзейнасьці яе прыхільнікаў зьяўляецца духоўнае ўдасканаленьне чалавека і ўсталяваньне братэрскіх адносінаў паміж прадстаўнікамі розных нацыянальнасьцяў і рэлігіяў, прыхільнікамі розных сацыяльна-палітычных пазыцыяў.Дасьледаваньне дзейнасьці вольных муляраў ёсьць новым сюжэтам беларускай гістарыяграфіі апошняга часу. Толькі ў 1990-я гады беларускія гісторыкі заняліся навуковай распрацоўкай праблемы, якая за савецкім часам была зманапалізаваная прапагандыстамі.Зборнік зьяўляецца першай у беларускай гістарыяграфіі спробай навуковага асвятленьня вольнамулярскага (масонскага) сьледу ў айчыннай гісторыі канца XVIII – пачатку XX ст. Стваральнікі кнігі імкнуліся сродкамі навуковага аналізу праверыць антымасонскія стэрэатыпы масавае сьвядомасці. Матэрыялы зборніка знаёмяць чытача з таямнічым сьветам масонскіх ложаў, дзейнасьць якіх у пэўныя перыяды беларускай гісторыі была істотным фактарам грамадзка-палітычнага і культурнага жыцьця. Болей...

Бутэвіч Анатоль, Паміж Княствам і Каронай | Камунікат.org

Паміж Княствам і Каронай
Ад Крэва да Кракава
Бутэвіч Анатоль

Гэтая кніга — другая, дакументальная частка рамана «Каралева не здраджвала каралю…». Чытач знойдзе шмат цікавага і ў многім новага матэрыялу пра час ад запачаткавання Вялікага Княства Літоўскага і Крэўскай уніі 1385 года да Люблінскай 1569 года. Болей...

Мартыненка Вітаўт, Мяльгуй Анатоль, Праз рок-прызму | Камунікат.org

Праз рок-прызму
Зборнік артыкулаў і інтэрв'ю
Мартыненка Вітаўт, Мяльгуй Анатоль

Кніга Вітаўта Мартыненкі й Анатоля Мяльгуя — першая для Беларусі гэткая публікацыя — пісалася з думкаю галоўна пра маладога беларускага мэлямана. Абодва аўтары, у памяці якіх яшчэ сьвежыя іхныя юнацкія гады, адкрываюць перад чытачом далягляды музычнага жанру, супраць якога і ў гадох перабудовы афіцыйная ідэялёгія ня спыніла наступу. Тыповым прыкладам вульгарнага насьвятленьня пытаньня музыкі, якой захапляецца моладзь цэлага сьвету, можа быць артыкул Л. Курбекі "Массовая музыка — носитель идеологической программы империализма" ў зборніку "В тисках капитала". Мартыненка й Мяльгуй паказваюць чытачу рок-музыку з рацыянальнага боку: знаёмяць з задумкамі й паглядамі стваральнікаў і выканальнікаў рок-песьняў, аналізуюць творчыя прынцыпы, рэцэнзуюць некаторыя канцэртныя выступленьні, даюць часам голас музыкам, майстром эстрады. Як зазначае аўтарка англамоўнага ўступу да гэтага выданьня Марыя Паўліна Сурвіла, тэматычны дыяпазон кнігі ладна шырэйшы за абмяркоўваны ў ёй жанр — яна мае агульнаадукацыйную вартасьць. Каб разумець мастацтва, валодаць здольнасьцяй ацэны яго, трэба быць паінфармаваным пра аб'ект зацікаўленьня. Веда памагае адчуваць прыгожае. Інтэлектуальны багаж паглыбляе эстэтычнае задавальненьне. Апрача гэтага, азнаямленьне з адным жанрам музыкі палягчае разуменьне іншых жанраў. Як слушна сказаў гітарыст маскоўскага рок-гурту "Аўтограф" Аляксандар Сіткавецкі, "шлях да правільнага ўспрыйманьня сымфанічнай музыкі можа прайсьці і праз разуменьне складанай рок-музыкі". (Я. Запруднік, Уводнае слова, фрагмэнт) Болей...

Камоцкі Алесь, Час | Камунікат.org

Час
Камоцкі Алесь

Алесь Камоцкі - нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 года ў Барысаве. У 1975-1976 навучаўся ў музычнай вучэльні па класе кларнета (Маладзечна). У 1977-1979 гадах служыў у войску. У 1986 годзе скончыў філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Жыве ў Мінску. Бібліяграфія: „Спроба ісці па расе” (1997), „Наспадзяванае” (2004), „48” (2007), „Глыбіня дажджу” (2007), супольныя праекты — „Край” (2005, фотаальбом, фота Вадзіма Грудзько). Болей...

Асоба і час, 3 | Камунікат.org

Асоба і час
беларускі біяграфічны альманах

11 красавіка 1983 года ад дома №7 па вуліцы Савецкай у Зэльве ад’ехаў рафік, пад завязку наладаваны пакаўнымі мяхамі. Валюхаючыся на брукаванцы яшчэ польскіх часоў, няспешна прамінуў старыя могілкі, аўтастанцыю і схаваўся, як за брустверам, за высокай насыпной дамбай, што мелася неўзабаве запыніць хуткаплынную Зальвянку. Сталічныя нумары на мікрааўтобусе падказвалі, што ў далёкую дарогу ён выправіўся няйначай па пільнай патрэбе, па нейкі важны груз, які і мусіў даставіць у Менск.Пра важнасць груза ведалі не толькі пасажыры мікрааўтобуса – на слонімскай шашы сталічных гасцей спынілі міліцыянты. Прымусілі з’ехаць з дарогі ў лес, доўга распытвалі, правяралі дакументы. Паспрабавалі ўчыніць ператрус, але мяхі нечакана аказаліся апячатанымі. Старэйшы па званні міліцыянт нервова круціў у руках прад’яўленае яму чырвонае пасведчанне з надпісам “Саюз пісьменнікаў СССР”, звязваўся з начальствам па рацыі. Нарэшце атрымаў каманду адпусціць затрыманых. Болей...

Зуёнак Васіль, Выбраныя творы | Камунікат.org

Выбраныя творы
Зуёнак Васіль

У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Васіля Зуёнка (н. 1935), паэма «Маўчанне травы» (адна з пяці паэм кнігі «Пяцірэчча»), а таксама празаічныя элегіі, эсэ, эцюды і літаратурна-крытычныя артыкулы. Пяцьдзесят пяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей...