?

Log in

Электронные · библиотеки

Свежие записи · Архив · Друзья · Личная информация

* * *
Нацыянальная мова і нацыянальная культура
аспекты ўзаемадзеяння
Дзятко Дзмітрый, адказны рэдактар

У зборнік навуковых артыкулаў увайшлі матэрыялы ІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння», якая праходзіла на базе кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка 17–18 лістапада 2011 г. Адрасуецца навуковым работнікам, выкладчыкам, аспірантам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца праблемамі беларускай лінгвістыкі. Болей...

* * *
Пад шыльдай «дзяржаўнага выхавання»: рэалізацыя ўрадавых выхаваўчых канцэпцый на тэрыторыі Заходняй Беларусі (1926 – 1939 гг.)
манаграфія
Крывуць Віталь

Манаграфія прысвечана пытанням фарміравання і ажыццяўлення афіцыйнай выхаваўчай палітыкі на тэрыторыі заходнебеларускага рэгіёну ў міжваенны перыяд. Раскрываюцца асноўныя накірункі выхаваўчай дзейнасці кіруючых колаў 2-й РП у маладзёжным асяроддзі. Разлічана на вучоных, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Болей...

* * *
Свята для сэрца
Невялікія гісторыі для юных беларусаў
Бензярук Анатоль

Гэтая кніга – простая і шчырая размова пра малую радзіму, нашыя гістарычныя вытокі і багатую культурную спадчыну. Аўтар распавядае пра складаную і надзвычай цікавую гісторыю Брэстчыны, пра таямніцы мінулага ды таленавітых людзей, якія праславілі наш край. Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту і іх бацькам, настаўнікам і выхавацелям, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцам педагагічных вучылішчаў і каледжаў. Болей...

* * *
Па сьлядох другой сусьветнай вайны
Весялкоўскі Юры

У сваю новую кнігу беларускі публіцыст і гісторык з Англіі Юры Весялкоўскі ўключыў артыкулы пра Другую сусьветную вайну. Аднак, хаця іхны аўтар быў непасрэдным сьведкам і ўдзельнікам самай жахлівай ў гісторыі чалавецтва с.усьветнай бойні, кніга, за рэдкім выняткам, не зьяўляецца аўтабіяграфічнай. Гэта, хутчэй, ёсьць спроба далёка не безстароннага чалавека, лёс якога апяклі й крута зьмянілі гады ваеннага ліхалецьця, - разабрацца ў далёкіх ужо ад нас трагічных падзеях, асэнсаваць тое, што адбылося зь ім і зь ягоным пакаленьнем. Кніга цікавая яшчэ й тым, што яна паўстала пераважна на літаратуры пра Другую сусьветную вайну заходніх аўтараў. Шмат што ў кнізе зьявіцца новым і здасца нязвыклым для тых, хто ведае вайну па савецкіх кнігах і фільмах. Болей...

* * *
Люблю Беларусь
Севярынец Павал

Гэта трэба адчуць. Чым больш я ўслухоўваюся ў тры мэлядычныя склады яе імя, чым глыбей рассмакоўваю гэтыя сем гукаў, спрабуючы напрыканцы ўлавіць няісны, апошні, самы пранізьлівы, а ён усё прападае з празрыстай літарай; чым даўжэй любуюся гэтым хвалюючым, белым-белым з гарачай чырваньню сьцягам — тым больш веру. У мяне пачынае буйней біцца сэрца й кружыцца галава. Хочацца ціха заплюшчыць вочы й малітоўна, урачыста шаптаць пра сябе: Магутны Божа! Бязьмежная мудрасьць Твая! Невымерная ласка Твая! ДЗЯКУЮ Табе за тое, што я нарадзіўся менавіта ў ГЭТАЙ КРАІНЕ!.. У краіне ахвяраў, войнаў і катастрофаў, сярод народу геніяў і сьвятых. Сярод найвялікшых могільнікаў чалавечай гісторыі. У Сэрцы Эўропы, найважнейшым духовым цэнтры між Захадам і Ўсходам. Бо я веру, што Беларусь — гэта нешта намнога больш значнае, чым прынята думаць. Раз-пораз здаецца, што яшчэ сэкунда, і мы вось-вось спасьцігнем, скрышталізуем для сябе гэты момант ісьціны: настолькі празрыстая яго сутнасьць, настолькі ясна пабліскваюць, граюць грані чагосьці ідэальна цэласнага, так працінае — да іскрыстых сьлёзаў, да галюцынацыяў. І я ўвесь час паўтараю сам сабе: Беларусь, у якой мы маем гонар жыць, ча кае вялікая будучыня. Болей...

* * *
* * *
Лупы
Кніга вершаў
Чайкоўская Воля

Воля Чайкоўская – гэта я. "Лупы” – мой паэтычны дэбют. Я доўга не магла зрабіць крок насустрач сваёй першай кнізе. Усё баялася... Таму творы прайшлі мой жорсткі, бязлітасны адбор. Але я не скарджуся, а вершы і пагатоў. Я дзякую людзям, з’явам і падзеям, якія мяне натхнялі і дапамагалі. Без іх не адбылася б гэтая кніжка Карацей, я ахвярую гэты зборнік Усяму Свету! Парадуйцеся за мяне! Парадуйцеся разам са мною! Болей...

* * *
Айчыну сваю баронячы
Канстанцін Астрожскі
Сагановіч Генадзь

У папулярнай форме апавядаецца пра К.Астрожскага (1460-1530), найвышэйшага гетмана Вялікага Княства Літоўскага, кога за шматлікія перамогі (больш чым у 60 бітвах) празвалі Ганібалам. Падрабязна разглядаюцца асобныя бітвы з удзелам К.Астрожскага. Значная ўвага адведзена адлюстраванню палітычнай гісторыі Беларусі таго часу, арганізацыі абароны ад знешніх ворагаў. Для шырокага кола чытачоў. Болей...

* * *
Заблудныя
Раман-успамін
Амялішка Міхась

Раман-успамін «Заблудныя» — гэта шэраг эсэ, якія аўтар стварыў на падставе апавяданняў сваіх бацькоў, блізкіх. Можна сказаць, гэта ся- мейныя паданні сям’і Амялішкаў, пераасэнсаваныя і запісаныя Міхасём Васільевічам. У іх раскрываюцца ўсе бакі чалавечага жыцця: праца і палітыка, каханне і злачынствы, вера людзей у Бога і светлую будучыню. У цэнтры аповеду — вёскі Бортнікі, Вольна, мястэчкі Сноў і Нясвіж. Болей...

* * *
Этнаграфічная спадчына
Беларусь: Краіна і людзі
Цітоў Віктар

Кніга дае асновы этнаграфічных ведаў пра беларускінарод (этнас) і яго старажытную культуру. Першая частказнаёміць чытача з асноўнымі цаняццямі ў этнаграфіі, асаблівасцямі этнагенезу і этнічных працэсаў на Беларусі, з яегеапалітычным становішчам і этнічнай тэрыторыяй, а таксама з міжэтнічнымі сувязямі і стасункамі з суседзямі (рускія, палякі, украінцы, літоўцы) і іншымі народамі (яўрэі, татары, цыганы), што здаўна пражывалі на Беларусі.Гісторыка-культурная спадчына розных краёў-рэгіёнаў адрозніваецца багатымі фарбамі і паўстае перад намі як жывое дрэва, вечна пульсуючая крыніца народнай творчасціі духоўнай энергіі. Асобная ўвага ўдзяляецца беларускамузамежжу.Кніга багата ілюстравана. Адрасуецца ўсім тым, хтоцікавіцца гісторыяй і культурнай спадчынай народа, пойдзе на карысць і студэнтам, гурткоўцам-краязнаўцам, вучням старэйшых класаў. Болей...

* * *
Толькi не гавары маёй маме...
Зборнік інтымнае прозы
Глёбус Адам

Сама назва зборніка гаворыць, што крыецца ў ім нешта - не тое, каб сарамлівае, але такое, пра што з сябрамі-аднагодкамі пагутарыш без засцярогаў, незнаёмаму душу выльеш, а вось, каб мама дазналася – нейкі сорам, нейкая няёмкасьць. Кожны з нас у дзяцінстве і ў маладосьці ( а часам і ў сталым узросьце – тыя, каму пашчасьціла мець маці–даўгажыцельку) прыхоўваў нешта ад пільнага вока матулі. І няхай загадзя было вядома, што за тое, што стараемся схаваць, яна і не пакрычыць, і не накажа, аднак падсьвядомасьць крычала – прыкра ёй будзе, сорамна, няёмка. Дык пашто ж казаць, калі можна прыхаваць тое самае не надта ўзорнае, чым можна пахваліцца перад сябрукамі, але пра што лепш каб мама не даведалася. Фраза з дзяцінства «Толькі не гавары маёй маме...», якая стала назваю зборніка, гаворыць сама за сябе. А ці ёсьць пра што «не гаварыць маме» - глядзіце самі. (Н.Г.) Болей...

* * *
* * *

Previous · Next