?

Log in

Электронные · библиотеки

Свежие записи · Архив · Друзья · Личная информация

* * *
Выбранае
Някляеў Уладзімір

Уладзімір Някляеў - паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька - Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці - Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве - знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме сувязі (1962 - 1966), на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута (1971, г. Масква), скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Заняўся журналістыкай, супрацоўнічаў у газеце "Знамя юности", рэдагаваў бюлетэнь "Тэатральны Мінск", быў старшым рэдактарам галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, галоўным рэдактарам часопіса "Крыніца", штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва". З 1998 па 2001 - старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 1999 выехаў у Польшчу. На прэс-канферэнцыі ў Варшаве (20. 07. 1999) выступіў з заявай супраць палітыкі беларускіх уладаў. Болей...

* * *
Птушкі бяз гнёздаў
Геніюш Ларыса

Ларыса Антонаўна Геніюш (1910—1983) выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — шчырая споведзь нязломнага, дарэшты адданага Бацькаўшчыне чалавека, бясконца ўлюбёнага ў свой родны край, у людзей сваей зямлі. Аддаючы даніну памяці выдатнай дачцы беларускай зямлі Ларысе Геніюш, Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы і Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org, выдала яе ўспаміны “Птушкі бяз гнёздаў” у форме аўдыёкнігі. Успаміны Ларысы Геніюш агучыла народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка. Болей...

* * *
Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 г.)
Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
Шумскі Ян

Гэта кніга пра тое, як другія саветы асталёўваліся ў Заходняй Беларусі, пачынаючы з 1944 г. Насуперак афіцыйнай догме, саветызацыя тут суправаджалася масавым незадавальненнем насельніцтва (у прыватнасці, моладзь хавалася ў лясах ад мабілізацыі ў савецкае войска) і, як вынік, масавымі рэпрэсіямі супраць яго. Шумскі паказвае, што п’янства, недавер да мясцовых кадраў, распуста, тэрор былі неад’ёмным спадарожнікам сталінскага апарату ўлады. Гэтая кніга таксама прэзентуе нарыс пасляваенных рухаў супраціву ў Беларусі — уласна беларускага, польскага, украінскага і літоўскага. Кніга багата ілюстраваная, у тым ліку каляровымі ілюстрацыямі. Шмат для каго змешчаныя ў ёй факты будуць адкрыццём, бо раскрываюць маштаб фальсіфікацыі нашай нядаўнай мінуўшчыны. Болей...

* * *
Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі
Станкевіч Станіслаў

Вывучэнне на высокім узроўні літаратурнай спадчыны Беларусі ХІХ стагоддзя, вядома, немагчымае без усебаковага аналізу польскамоўнага даробку літаратараў, што жылі на беларускай зямлі і тварылі дзеля народу гэтага краю. Польскія гісторыкі і літаратуразнаўцы “падарылі” нам наша ўспрыняцце А. Міцкевіча як польскага вяшчуна, народнага прарока, паэтычнага генія Польшчы. Спробы асобных даследчыкаў запярэчыць ужо ледзь не агульнапрынятай канцэпцыі сур‘ёзна не ўспрымаліся, танулі ў аграмадным моры польскага міцкевічазнаўства. А гэтыя спробы рабілі тыя, хто добра ведаў Беларусь, яе традыцыі і культуру. Яшчэ напрыканцы ХІХ ст. Б. Дыбоўскі закрануў пытанне паходжання А. Міцкевіча ў працы «Спроба вызначэння раса-племянных элементаў, зафіксаваных на твары нашага вешчуна Адама Міцкевіча», а М. Масоніус – нацыянальнае псіхікі ў творчасці паэта. Крыху пазней Станіслаў Гласка пераканаўча давёў, што прозвішча А. Міцкевіча паходзіць ад беларускага імя Міцька3, а Габрыэль Корбут катэгарычна паставіў пытанне пра неабходнасць вывучэння «беларушчыны» ў творчасці А.Міцкевіча (Замест прадмовы, фрагмэнт) Болей...

* * *
Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі

Гэта выданьне, якое спрабуе вызначыць асноўныя і найважнейшыя арыенціры ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі ад моманту аднаўленьня незалежнасьці.Выданьне складаецца з публікацыяў розных аўтараў з рознымі поглядамі на падзеі беларускай палітычнай гісторыі нашага часу і праз шматвэктранасьць поглядаў укладальнікі атрымалі эфэкт аб’ектыўнасьці, ад якога так далёкія выданьні паасобных аўтараў.Гісторыя Беларусі паказаная ў гістарычнай рэтраспэктыве ад 1991 года па 2004 год, асаблівае мейсца займае гісторыя стварэньня і дзейнасьці палітычных партыяў у Беларусі.Гэтая кніга прызначаная найперш палітычнае мысьленьне беларусаў і пра Беларусь. Болей...

* * *
* * *
Пад знакамі Арла й Пагоні
Яновіч Сакрат

Сакрат Яновіч у сваім выданні "Пад знакам Арла й Пагоні" выступае перад чытачом як даследчык. Перш-наперш аўтар падкрэслівае, што фарміраванне беларускай культуры пачалося ў даўні перыяд падчас існавання Вялікага княства Літоўскага, а пазней Рэчы Паспалітай. Сцвярджэнне, што Беларускі народ малодшы брат у "славянскай супольнасці", на думку аўтара, выклікае шмат крытыкі. Падчас фарміравання этнасу і культуры беларусаў, уздзеянне Расіі і расійскай культуры на самой справе было мінімальным. Гэтае фарміраванне вялося непасрэдна пад уздзеяннем польскай і агульнаеўрапейскай культуры. Таму праз кароткія нарысы гістарычных падзей, аўтар разглядае фарміраванне і ўзаемадзеянне беларускага і польскага этнасаў. Безумоўна, што даследаванне адкывае перад чытачом развіццё беларускай культуры ў кантэксце агульнаеўрапейскім і ў гістарычнай перспектыве. Аўтар паставіў перад сабой мэту дапамагчы ў развіцці нацыянальнай свядомасці, без якой немагчымы цывілізацыйны ўзрост Болей...

* * *
Матывацыі супраціву
Кніга апытанняў

Ставячы пытанні пра матывацыю і шляхі да супраціву, мы зыходзілі з пэўных гіпотэз. Беларусь успрымаецца даследчыкамі і актывістамі як краіна з крайне нізкім узроўнем «жывых» грамадзянскіх традыцый і палітычнай культуры актыўнага ўдзелу (participatory political culture), як краіна, дзе падпарадкаванне асобы дзяржаве з’яўляецца нормай, а прынцып «мая хата з краю» дамінуе нават сярод прасунутых колаў грамадства. У гэтых умовах грамадзянская супольнасць можа паўставаць толькі праз унутраны пратэст, які вырастае з асэнсавання ўласнай адрознасці ці імкнення стаць адрозным. Да такога пратэ­сту падштурхоўвае нетыповы для паспалітага грамадзяніна жыццёвы досвед (набыты пры адносінах з пэўнымі людзьмі – такімі ж «белымі варонамі» або дзякуючы камунікацыі з іншымі грамадствамі і культурамі) або, як гэта ні пара­даксальна, уласныя традыцыі ў кантэксце карпаратыўнай дзяржавы, дзе была пэўная прастора для так званага «актывізму». (Віталь Сіліцкі, з прадмовы да выдання) Болей...

* * *
Успаміны
1955-1988
Шатыловіч Дзмітры

спаміны людзі пішуць з даўніх вякоў, маючы ўнутраную патрэбу распавесці пра пражытае іншым, найперш сям’і. Але гэтае вось выданне - крыху асаблівае. У ім надрукаваны падрабязна спісаныя аўтарам успаміны з 1955-1988 г. г. і складзены як хроніка - быццам летапіс. Год за годам апісаныя тут скрупулёзна падабраныя падзеі з сямейнага ды прафесійнага жыцця аўтара, на фоне - што даволі арыгінальнае - адначасовых падзей у Польшчы і ў свеце. Адзначаны таксама бягучыя звесткі з грамадска-культурнага жыцця беларускай мяншыні, паколькі ў гэтым руху Дзмітрый Шатыловіч пры-сутны амаль ад пачатку. (Юрка Хмялеўскі, Летапісец з Падляшша родам, фрагмент) Болей...

* * *
Анаталогія
Апавяданні, запісы, эссэ
Івашчанка Анатоль

Прэмія "Дэбют" 2016 года! "Анаталогія" — кніга апавяданняў, запісаў і эсэ, некаторыя з якіх апублікаваныя пад сапраўдным іменем упершыню. Усе яны напісаныя ў 21-м стагоддзі і закранаюць тэмы, блізкія тым, чыё дзяцінства і ранняе юнацтва прыпадаюць на "ліхія 90-я". Творы лаканічныя і ў вялікай ступені аўтабіяграфічныя: прасочваецца шлях галоўнага героя ад 13-гадовага хлапчука да 35-гадовага мужчыны, ад першых спробаў спазнання свету да сталасці, стварэння сям'і і радасці бацькоўства. Гэтая кніга ўжо паспела атрымаць высокія ўзнагароды і пазітыўныя водгукі крытыкаў. Болей...

* * *
Судны дзень
Аповесці, апавяданні
Казько Віктар

Творы Віктара Казько добра вядоммя беларускаму чытачу. Па аповесцях «Суд у Слабадзе», «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» і апавяданні «Літары на мармуры» зняты кінафільмы. Яны знітаваны адной тэмай — вайна, экалогія, Чарнобыль. Экалогія нашай душы, яе стан, здароўе і хвароба, мінулае і будучае — тос, што цалкам залежыць ад чалавека. Чытач адчуе непакой аўтара за лёс роднай Беларусі, за ўсё жывое на зямлі. Болей...

* * *
* * *

Previous